Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 января 2024
У Гурках жыве чалавек, улюбёны ў сваю малую радзіму, у сваю вёску — Аляксандр Мікалаевіч Пронька. Ветэран працы сустрэў юбілейны дзень нараджэння.
У Гурках жыве чалавек, улюбёны ў сваю малую радзіму, у сваю вёску — Аляксандр Мікалаевіч Пронька. Ветэран працы сустрэў юбілейны дзень нараджэння.
Павіншаваць юбіляра з адметнай датай у жыцці завіталі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Юрый Васілеўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Яся Краснікава. Намеснік кіраўніка раёна ўручыў юбіляру Падзяку старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё сельскагаспадарчай галіны Шаркаўшчынскага раёна. Прысутныя госці таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі імянінніку моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых год жыцця.
Сяргей РАЙЧОНАК http://www.klich.by/?p=128518