Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 июля 2025
Урачысты мітынг, прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, адбыўся ў Германавічах.
Да памятнага знака “Зенітная гармата часоў Вялікай Айчыннай вайны” прыйшлі дарослыя, вучні, выхаванцы дзіцячага садка, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, успомніць ветэранаў, якія не шкадуючы сіл набліжалі вызваленне.
Да памятных знакаў і абеліскаў у гонар вызваліцеляў і нашых землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, былі ўскладзены кветкі.
Пасля мітынгу дзеці наведалі музейныя заняткі “Франтавыя лісты салдат – сведкі ваеннай гісторыі”, на якіх пазнаёміліся с салдацкімі трохкутнікамі – найкаштоўнейшымі сведчаннямі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта праўдзівы летапіс вайны, запавет берагчы мір ад тых, хто прайшоў ваеннымі дарогамі, нам, хто жыве сёння, і тым, хто прыйдзе ў гэты свет заўтра. Юныя экскурсанты наведалі ў мастацка-этнаграфічным музеі імя Я.Н.Драздовіча выставу “Без тэрміну даўнасці”.