Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 июня 2025
Работа, якую праводзіць невялікі калектыў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна, шматгранная, з мноствам абавязкаў.
— У агульным нашу дзейнасць можна акрэсліць наступным чынам — нагляд за выкананнем закона ўсімі суб’ектамі на тэрыторыі раёна, — кажа пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Лаўданскі. — Гэта кантроль за адпаведнасцю заканадаўству дзейнасці Шаркаўшчынскіх РАУС, РАНС, раённага аддзела следчага камітэта, выяўленне і прафілактыка карупцыі, кіберзлачынстваў, абарона эканамічных інтарэсаў дзяржавы, праца са зваротамі грамадзян і іншае.
Пракуратурай Шаркаўшчынскага раёна ў межах расследавання генацыду беларускага народа знаходзяцца звесткі пра раней невядомыя населеныя пункты, знішчаныя фашысцкімі карнікамі, устанаўліваюцца факты расстрэлу мірнага насельніцтва і месцы іх пахавання падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Сутнасць працы пракурора застаецца заўсёды аднолькавай, — упэўнены Максім Лаўданскі. — Дапамагаюць мне прафесіяналы сваёй справы — намеснік пракурора Аляксандр Свяцкі, а таксама памочнік Алена Міхайлава. На гэтай пасадзе жанчына працуе меньш за год, але зарэкамандавала сябе адказным і граматным спецыялістам. Шмат год працы ў пракуратуры прысвяцілі загадчык канцылярыі Вера Рабіза, кур’ер Рыта Ліпская, вадзіцель Мікалай Рабіза.
Зычым ім здароўя, поспехаў, надалей сумленна несці службу па ахове законных правоў грамадзян і дзяржавы. Ветэранам галіны – крэпасці духа, даўгалецця і жыццёвага аптымізму.