predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўшчынскаму раёну — 86 гадоў

16 января 2026

Шаркаўшчынскаму раёну — 86 гадоў

Са дня заснавання Шаркаўшчынскага раёна на яго тэрыторыі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна і жыццё людзей.

 

Хутка праляцелі гады, дзесяцігоддзі. Утварыўшыся ў перадваенны год, шмат пераўтварэнняў зведаў наш раён. Не абышло яго ваеннае ліхалецце, аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Няпроста было людзям, якія працавалі на шаркаўшчынскай зямлі у розных галінах народнагаспадарчага комплексу.

 

Прыгадаем некаторыя вытрымкі з гісторыі. На былых землях польскіх памешчыкаў былі ўтвораны два калгасы. У кастрычніку 1940 года мястэчка Шаркаўшчына набыло статус гарадскога пасёлка. З 30 чэрвеня 1941 па 1 ліпеня 1944 гадоў раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вызвалення знаходзіўся спачатку ў складзе Полацкай, потым Маладзечанскай, а са студзеня 1960 года і да цяперашняга часу ў складзе Віцебскай абласцей.

 

5 снежня 1944 года заснавана друкаванае грамадска-палітычнае выданне — газета «Сялянская праўда», якая з 1967 года стала насіць назву «Кліч Радзімы».

 

17 красавіка 1962 года раён быў скасаваны і аднавіў сваё існаванне ў 1966 годзе. На гэты час тут дзейнічалі маслазавод, камбінат бытавога абслугоўвання, прамкамбінат, агародніна-сушыльны завод, сельгастэхніка, 27 калгасаў і 4 саўгасы.

 

З нашым краем знітаваны лёсы яго славутых ураджэнцаў і людзей, якія доўгі час жылі на шаркаўшчынскай зямлі і прыносілі карысць раёну. Сярод іх Герой Савецкага Саюза Раман Кудрын, народныя артысты СССР і БССР Генадзь Цітовіч і Павел Дубашынскі, мастак і этнограф Язэп Драздовіч, садавод-селекцыянер Іван Сікора, пісьменнікі Міхась Машара, Герман Кірылаў, Віктар Праўдзін, Мікола Ермаловіч і іншыя.

 

Першымі сакратарамі райкама КПБ і старшынямі райвыканкама ў розныя гады працавалі Цімафей Шарыпаў, Вячаслаў Русак, Анатоль Шманцар, Віктар Бядрыцкі, Мікалай Таратута, Анатоль Хрусцель, Іван Цярэшка, Мечыслаў Сезянеўскі, Леанід Клакоўскі, Мечыслаў Морхат, Мікалай Баговіч, Дзмітрый Ламака. Зараз раён узначальвае Сяргей Кашміла.

 

Імкліва ідзе час, гартаючы старонкі гісторыі шаркаўшчынскай зямлі, якія пішуць сваёй самаадданай працай нашы землякі.