Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 декабря 2024
Напярэдадні навагодніх святаў дзяржаўныя і прыватныя гандлёвыя ўстановы праводзяць разнастайныя акцыі, накіраваныя на прыцягненне большай колькасці пакупнікоў.
Шаркаўчане, жыхары сельскай мясцовасці і госці нашага гарадскога пасёлка ў апошнія дні снежня занятыя актыўным пошукам падарункаў, памятных сувеніраў для сваіх родных і сяброў.
Арганізаваны бесперабойны гандаль усімі групамі тавараў, у тым ліку, якія карыстаюцца павышаным попытам у гэтыя святочныя дні. Сярод самых папулярных — ёлкі, кандытарскія і каўбасныя вырабы, шампанскае, рыба, сыры і многае іншае. У магазінах найбольш шырока прадстаўлены асартымент навагодніх падарункавых набораў.
— Нашай гандлёвай установай былі праведзены адпаведныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы, — тлумачыць бухгалтар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Окситорг» магазін «Мара» Інэса Мележ, — арганізавана работа з вытворцамі і пастаўшчыкамі па фарміраванні неабходнай колькасці таварных запасаў, шырокага асартыменту падарункаў, а таксама тавараў з каляднай і навагодняй тэматыкай. Дарэчы, кошт іх даступны. Кожны пакупнік можа набыць тавар па прымальнай цане.
— Кандытарскія вырабы — важная частка навагодняга настрою, — кажа пакупнік Серафіма Калюжэнка. — У зімовыя святы прынята забываць не толькі аб эканоміі, але і аб дыеце, і гэта, мабыць, правільна, бо час ад часу нават самым сур’ёзным і адказным дарослым не перашкодзіць расслабіцца і адпачыць. Я цалкам задаволена набытымі сёння прадуктамі харчавання айчыннай вытворчасці для святочнага стала. Яны высокаякасныя і даступныя па кошце.
Для стварэння навагодняга настрою суб’екты гандлю і грамадскага харчавання тэматычна аформілі гандлёвыя залы, прылеглыя тэрыторыі і фасады. Усе з нецярпеннем чакаюць Новага года.
Сяргей РАЙЧОНАК