predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Лепшых аграрыяў
раёна ўшанавалі на свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і
перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

16 ноября 2024

Лепшых аграрыяў раёна ўшанавалі на свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Сельская гаспадарка — адна з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі Беларусі, якая мае шматвекавыя аграрныя традыцыі. Таму невыпадкова, што на яе развіццё ў краіне накіроўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі.

Сельская гаспадарка — адна з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі Беларусі, якая мае шматвекавыя аграрныя традыцыі. Таму невыпадкова, што на яе развіццё ў краіне накіроўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі.

 

Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў і спецыялістаў іншых сельскагаспадарчых прафесій зележыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні, харчовая бяспека рэспублікі.

 

У раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У глядзельнай зале сабраліся лепшыя аграрыі Шаркаўшчынскага краю, хто сваёй штодзённай нястомнай працай клапоціцца пра дабрабыт Прыдзісненскага рэгіёну.

 

Словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў з нагоды свята прагучалі з вуснаў кіраўніка раёна Дзмітрыя Ламака, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Струя, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Герната. Перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці атрымалі шматлікія ўзнагароды, грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі.

 

Работнікі ўстаноў культуры падарылі шаркаўшчынскім аграрыям святочны канцэрт. У іх гонар гучалі музыка і песні.