Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 ноября 2025
Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Дарагія ветэраны сельскагаспадарчай галіны раёна!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Сельская гаспадарка для Шаркаўшчынскага раёна – гэта не толькі галіна эканомікі, а сапраўдны жыццёвы ўклад яго жыхароў, бо значная частка нашага насельніцтва працуе ў аграрным сектары. Працавітасць, упартасць працаўнікоў вёскі даюць рэальную аддачу, вынікамі якой карыстаецца кожны з нас.
Вернасць абранай справе і любоў да роднай зямлі ляжаць у аснове вашых новых дасягненняў і годных вынікаў. Сваёй працавітасцю, гаспадарскім стаўленнем, адказнасцю, высокім майстэрствам вы ствараеце дастойныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу.
Ваша паўсядзённая праца нялёгкая, але паважаная і неабходная. Нездарма вас называюць карміцелямі і апорай нацыі, бо вы ўкладваеце ўсю душу ў тое, каб стол у кожным доме заўсёды быў багаты і хлебасольны.
Прыміце вялікую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Словы віншавання мы адрасуем усім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, на перапрацоўчых прадпрыемствах.
Выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія па праву з’яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.
Дарагія сябры! У гэты святочны дзень жадаем вам поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
С.Г.Кашміла
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.М.Арэшкаў |