Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 декабря 2025
Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!
У цудоўныя калядныя дні хрысціяне з любоўю звяртаюць свае погляды да бліжніх і да ўсіх, каму патрэбна чалавечая спагада і спачуванне, акружаючы іх міласэрнасцю і клопатам.
Збіраючыся за шчодрым святочным сталом, мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці і дзякуем Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за росквіт нашай Беларусі.
Дарагія сябры! Няхай святло Віфліемскай зоркі напоўніць вашы сэрцы верай і надзеяй! Няхай спраўдзяцца самыя запаветныя мары!
Жадаем вам міру і спакою, дабра, паразумення, душэўнай раўнавагі, дастатку, шчасця і кахання.
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
С.Г.Кашміла |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.М.Арэшкаў |