predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала прывітанне гасцям і ўдзельнікам свята “Яблычны фэст”

15 августа 2025

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала прывітанне гасцям і ўдзельнікам свята “Яблычны фэст”

Паважаныя сябры! Шаноўныя госці Шаркаўшчынскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды адкрыцця абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”!

Мерапрыемства сёлета грунтоўна змяніла свой фармат – упершыню яно шырокамаштабна пройдзе ў Шаркаўшчыне і будзе прысвечана Году добраўпарадкавання. Арганізатары імкнуліся зрабіць свята цікавым і яркім, насычаным на разнастайныя сустрэчы, праекты і падзеі. Але нязменным ў ім засталося тое, што робіць яго адмысловым і непаўторным у нашым Паазерскім краі на працягу многіх гадоў: часцінка душы знакамітага садавода-селекцыянера Івана Паўлавіча Сікоры – сікораўскія яблыкі, глыбокія народныя і хрысціянскія традыцыі святкавання Яблычнага Спаса.

Падыходзіць да канца каляндарнае лета, ужо чуюцца першыя крокі надыходзячай восені, прадвеснікам якой лічыцца Яблычны Спас. Сёння словы ўдзячнасці мы кажам усім, хто збірае шчодры ўраджай, хто ўкладвае часцінку свайго таленту, майстэрства сваіх працавітых рук ў дабрабыт і працвітанне беларускай зямлі. Дзякуючы такім людзям будзе праслаўляцца сваім хлебасольствам, гасціннасцю і ўтульнасцю наш родны шаркаўшчынскі край. І надалей будуць гучаць звонкія песні над Дзісною-ракой!

Дарагія сябры! Ад усёй душы хочацца пажадаць вам узнёслага настрою, плённай працы і цудоўнага адпачынку. Хай у вашых дамах заўсёды будзе мір і дастатак, жыццё будзе напоўнена любоўю і спакоем! Няхай асвячоныя яблыкі падораць вам здароўе, радасць і шчаслівыя ўсмешкі!

З павагай,

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

                           С.Г.Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

                          С.М.Арэшкаў