predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Зямчонак 20 сакавіка правёў прыём грамадзян у Шаркаўшчыне

21 марта 2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Зямчонак 20 сакавіка правёў прыём грамадзян у Шаркаўшчыне

У аўторак, 20 сакавіка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29 Сяргей Рычардавіч Зямчонак наведаў Шаркаўшчынскі раён, каб сустрэцца і выслухаць праблемы жыхароў нашага рэгіёну.

З 9 да 10 гадзін дэпутат праводзіў “прамую лінію” з жыхарамі Шаркаўшчынскага раёна. На асабісты прыём да дэпутата прыйшлі жыхары вуліцы Маладзёжная. У мінулым годзе быў распачаты рамонт дарогі па названай вуліцы. Іх хвалявала пытанне, ці будзе ён сёлета працягнуты, ці будуць зроблены тратуары, бардзюры, з’езды, адвод вады і іншае. Да дэпутата таксама звярнулася жыхарка вёскі Буйкі з пытаннем пенсійных выплат. Акрамя Шаркаўшчыны, у гэты дзень дэпутат праводзіў прыёмы грамадзян у Іёдскім, Більдзюжскім і Станіславоўскім сельвыканкамах. Жыхары звярталіся па наступных пытаннях: забеспячэнне палівам, здача насельніцтвам малака, сельскія ўчасткі дарогі, за рамонт якіх ніхто не адказвае. Ва ўсіх выпадках Сяргей Рычардавіч уважліва выслухаў хвалюючыя мясцовая насельніцтва праблемы і паабяцаў аказаць магчымую дапамогу.

Андрэй БУРЭЦ