Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У рамках акцыі «Нашы дзеці» калектыў Шаркаўшчынскага РГС перадаў падарункі вучням СШ №2

30.11.2022

У калектыва Шаркаўшчынскага РГС філіяла ПУ «Браслаўгаз» стала добрай традыцыяй напярэдадні галоўнага навагодняга свята дарыць навучэнцам сярэдняй школы № 2 г. п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына салодкія падарункі. Гэты год не стаў выключэннем.

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Шаркаўшчынскага РДС Эдвард Вялічка перадаў дырэктару школы Ядзвіге Балай падарункі для навучэнцаў.

Алена АНАНІЧ.