У рамках рэспубліканскага праекта «Захаваем гісторыю» прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і навучэнцы ёдскай школы ўстанавілі інфармацыйныя таблічкі з QR-кодам на пахаваннях ахвяр войн у аг.Шыці і аг.Ёды.
Памяці загінуўшых мірных вяскоўцаў 24 лістапада быў прысвечаны мітынг, які адбыўся ля брацкай магілы ў аг.Ёды, а таксама ўрок памяці ва ўстанове адукацыі.