Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.03.2026
Прыём дакументаў будучых першакласнікаў пачнецца ў школах Беларусі з 12 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Прыём у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з устаноўленымі кантрольнымі лічбамі. Залічэнне дзяцей адбываецца пры дасягненні імі на пачатак навучальнага года шасці гадоў або, па жаданні законнага прадстаўніка, з больш позняга ўзросту. Пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета магчыма залічэнне дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
Пераважнае права на залічэнне маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне школы. Адмова ў прыёме магчыма толькі пры адсутнасці свабодных месцаў. Пры наяўнасцi такiх могуць прымацца дзецi незалежна ад месца жыхарства.
"Прыём дакументаў для залічэння ў 1-я класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне, ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння ў 1-я класы дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне (на свабодныя месцы), дакументы могуць быць пададзены з 17 па 28 жніўня. Пры гэтым на свабодныя месцы не пражываючых у раёне школы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў ад іх законных прадстаўнікоў", - праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.
Школы да 8 красавіка актуалізуюць інфармацыю на сваіх сайтах ва ўкладцы "Арганізацыя прыёму ў 1-я класы", дзе будуць размешчаны актуальныя даныя аб замацаваных за ўстановамі мікрараёнах, кантрольных лічбах і тэрмінах прыёму. Там жа бацькі змогуць знайсці інфармацыю аб колькасці свабодных месцаў у школах, яна будзе абнаўляцца штодзень. Таксама па пытаннях прыёму ў 1-я класы з 4 мая па 28 жніўня будзе працаваць гарачая лінія, інфармацыя аб ёй будзе размешчана на сайтах школ.
Загады аб залічэнні ў першыя класы выдадуць да 31 жніўня.