predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Гарачая лінія па пытаннях правядзення ЦТ працуе ў РІКВ

16.06.2026

Гарачая лінія па пытаннях правядзення ЦТ працуе ў РІКВ

Гарачая лінія па пытаннях правядзення цэнтралізаванага тэсціравання працуе ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Работа гарачай лініі прадугледжана з 16 па 20 чэрвеня і 22 чэрвеня. Патэлефанаваўшы па нумары 8 (017) 311-00-79, штодзённа з 9.00 да 18.00 можна задаць усе хвалюючыя пытанні аб арганізацыі або правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання.

У РІКВ звярнулі ўвагу на тое, што, згодна з пунктам 7 главы 1 палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення ЦТ, прэтэнзіі да рэзультату тэсціравання па прычыне невыканання абітурыентам парадку запаўнення бланка адказаў не разглядаюцца.

"СМС з рэзультатамі ЦТ па профільных вучэбных прадметах за 2 чэрвеня будуць адпраўлены сёння з 15.00 да 20.00", - нагадалі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

БЕЛТА