predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Адраджаць, чаго б нам ні каштавала. Лукашэнка аб вяртанні ў абарот пацярпелых зямель Палесся

28.04.2026

Адраджаць, чаго б нам ні каштавала. Лукашэнка аб вяртанні ў абарот пацярпелых зямель Палесся

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на вяртанне ў сельгасабарот зямель, якія пацярпелі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання Нараўлянскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту далажылі аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы Нараўлянскага раёна. Яе асаблівасць у тым, што на частцы ворных зямель гэтага раёна вядуць гаспадарчую дзейнасць арганізацыі Мазырскага раёна. Іх у свой час перадалі больш моцным, фінансава ўстойлівым гаспадаркам, якія былі здольныя іх асвоіць. Як у выпадку з малочнатаварнай фермай "Будкі", якая знаходзіцца ў Нараўлянскім раёне, а яе галаўная арганізацыя - эксперыментальная база "Крынічная" - у Мазырскім.

"Справіліся з гэтымі землямі?" - удакладніў Прэзідэнт і атрымаў станоўчы адказ.

Размова зайшла таксама і аб павелічэнні плошчаў за кошт вяртання ў сельгасабарот зямель, якія пацярпелі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па ўсёй Гомельскай вобласці за год такім чынам прыбавілася 1,3 тыс. га. "Трэба адраджаць гэтыя землі. Чаго б нам ні каштавала - трэба вярнуцца да тых зямель, якія ў нас былі ў савецкія часы. І мы можам гэта зрабіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтыя так званыя чарнобыльскія землі... Так званыя, таму што я памятаю, як тады палітыку рабілі на гэтым, павыводзілі (землі з абароту. - Заўвага БЕЛТА). А цяпер не так проста іх уводзіць, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мы выпрацавалі пэўную схему, сістэму. Трэба глядзець на раён, на землі, колькасць гектараў і будаваць комплексы (малочнатаварныя комплексы. - Заўвага БЕЛТА). Таму што вакол комплексу заўсёды будзе нармальная абстаноўка. Кармы патрэбны - будуць апрацоўваць нармальна зямлю".

"Калі вы будзеце гаспадарыць на зямлі так (як цяпер. - Заўвага БЕЛТА)... І меліярацыйныя работы вы правялі, за Прыпяццю тут ідэальны (парадак. - Заўвага БЕЛТА). Наогул для краіны, не толькі для прыпяцкіх раёнаў. Для краіны гэта вельмі высокі ўзровень земляробства на гэтых землях. Вельмі высокі ўзровень. Калі гэта так усюды", - сказаў беларускі лідар.

"Робім усё, каб было так усюды. Зразумела, што яшчэ ёсць над чым працаваць", - адказаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

Прэзідэнт звярнуў увагу на ўзаемазвязанасць галін сельскай гаспадаркі - раслінаводства, жывёлагадоўлі, забяспечанасці кармавой базай і ўгнаеннямі - для атрымання добрых вынікаў.

Яшчэ адзін аб'ект, які наведаў кіраўнік дзяржавы ў час рабочай паездкі, - "Саўгас-камбінат "Зара". Прэзідэнт успомніў, як у свой час прымаў рашэнне аб перадачы зямель у Нараўлянскім раёне мазырскай "Зары", якая на той момант стабільна развівалася. І атрымалася аб'яднаная гаспадарка на плошчы больш як 11,5 тыс. га. "Добра, што ўзялі гэтыя землі нараўлянскія. Я перажываў. Думаю, вось так махнуў, аддаў... (А ў выніку. - Заўвага БЕЛТА) Добра. І губернатар кажа, што малайцы", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт азнаёміўся з машынна-трактарным паркам сельгаспрадпрыемства ў Нараўлянскім раёне і арганізацыяй работы на мехдвары. Тут у даволі простых умовах праводзяць не толькі дробны рамонт тэхнікі, але і больш складаныя віды работ. Для гэтага ёсць усё неабходнае абсталяванне. "Вось, трэба вучыцца! - пахваліў Прэзідэнт. - Малайцы! Усё кампактна, нічога лішняга. Ідэальны машынны двор". Гэты вопыт кіраўнік дзяржавы даручыў выкарыстоўваць у іншых гаспадарках, падобных па маштабах.

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з адным з работнікаў, якога прадставілі як лепшага токара ў раёне. Прэзідэнт падкрэсліў, што акрамя асноўнай работы трэба абавязкова займацца настаўніцтвам, рыхтаваць падрастаючую змену. "У мяне ж ёсць. Вось, гвардыя, - з доляй гумару адзначыў кіраўнік дзяржавы. - А ў цябе?"

Акрамя таго, Прэзідэнту далажылі аб выкарыстоўваемай у гаспадарцы тэхналогіі плюшчэння кукурузы пры нарыхтоўцы кармоў. Такі спосаб больш эканамічны, чым драбненне, пры якім кукурузу патрабуецца папярэдне высушваць, а гэта - дадатковыя затраты. Кукурузу пасля плюшчэння закладваюць на захоўванне ў спецыяльныя рукавы, дабавіўшы туды кансервант. Такі корм падыходзіць для кармлення як свіней, так і БРЖ. У папярэднім сезоне "Зара" нарасціла аб'ёмы плюшчанай кукурузы ў чатыры разы, у гэтым плануюць павялічыць яшчэ. "Выдатна, тэхналогія добрая, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Правільна. Пры такіх пасевах і арыентацыі на кукурузу - гэта вялікая справа".

БЕЛТА