Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.11.2020
Пад такім дэвізам з 25 лістапада па 4 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю, накіраваную на папярэджанне ДТЗ у зімовы перыяд і прапаганду выкарыстання зімовых шын.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя паклапаціцца пра замену летняй гумы на зімовую, а таксама ўлічваць змяніўшыяся ўмовы надвор'я.
ДАІ нагадвае кіроўцам, што з 1 снежня і па 1 сакавіка транспартны сродак павінен быць абавязкова абсталяваны зімовымі шынамі. За парушэнне дадзенага патрабавання правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.5 арт.18.22 КоАП РБ у выглядзе папярэджання або штрафу 0,5 б.в.
Варта таксама перабудавацца на зімовы стыль кіравання: выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам стану дарожнага пакрыцця, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў.
В. МІЛАСЭРДАЎ, начальнік АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС.