predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Жыхарка Лужкоў Людміла Сядлоўская стала пераможцам агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні ў намінацыі «Лепшае падвор'е»

17.07.2020

Жыхарка Лужкоў Людміла Сядлоўская стала пераможцам агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні ў намінацыі «Лепшае падвор'е»

Калі праязджаеш па аграгарадку Лужкі, погляд мімаволі затрымліваецца на доме № 31 па вуліцы Дзісненскай, дакладней на кветніку ля яго. Зараз ён напоўнены яркімі фарбамі. Яго гаспадыня Людміла Іванаўна Сядлоўская высадзіла кветкі так, што не толькі яна захапляецца іх прыгажосцю, а і мінакі. У гэтым годзе Людміла Іванаўна стала пераможцам агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні ў намінацыі «Лепшы падворак». Яе прысядзібны ўчастак па праву можа лічыцца гонарам гаспадыні і прыкладам для астатніх домаўладальнікаў прыватных падворкаў. Старшыня Лужкоўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Краснадубская ўручыла Людміле Іванаўне кветкі, таблічку «Дом узорнага парадку», а таксама памятны сувенір.

Гераіня аповеду нарадзілася ва Ўшацкім раёне. Атрымаўшы медыцынскую адукацыю ў Полацкім медвучылішча, у 1973 годзе па размеркаванні прыехала працаваць у наш раён. Першае месца працы - фельчар Дварноўскага ФАПа. Там яна зарэкамендавала сябе як адукаваны спецыяліст. Праз год яе запрасілі ў лужкоўскую бальніцу сястрынскага догляду, дзе Людміла Іванаўна адпрацавала 42 гады да выхаду на пенсію.

- Усё, што вы бачыце на клумбе, вырашчана мной, - кажа Людміла Іванаўна. - Кветкі павышаюць настрой і дораць прыгажосць не толькі мне, але і навакольным.

Людміла Іванаўна не хавае, што за ўсім гэтым стаіць велізарная праца. Галоўныя памочнікі па гародзе і кветніку - дочкі Вольга і Алена, зяць Віктар і ўнукі - Кацярына і Уладзіслаў, якія прыязджаюць кожныя выхадныя. Свой кветнік гэтая мілая жанчына стварала для сябе і сваёй сям'і, але стараннямі менавіта такіх творчых і працавітых людзей зменьваецца ўвесь аграгарадок.

Алена Ананіч.