predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

З гульнямі і весялосцю - аб бяспецы

06.09.2020

З гульнямі і весялосцю - аб бяспецы

На плошчы Першага мая ў гарпасёлку ў рамках акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» была арганізавана работа кірмашу бяспекі. Прысутнiчаўшыя на мерапрыемстве школьнікі і іх настаўнікі змаглі паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне, а таксама прыняць удзел у гульнявой праграме «Небяспечныя свавольствы». На тэрыторыі раённага Цэнтра культуры былі арганізаваны зоны актыўнасці, на якіх працавалі інтэрактыўна-навучальныя пляцоўкі ад ратавальнікаў, Дзяржаўтаінспекцыі, медыцынскіх работнікаў і Шаркаўшчынскага РГС.

Супрацоўнікі райгаза правялі прафілактычную размову і ўручылі малышам памяткі па бяспецы.

Дзяўчынкам і хлапчукам была прадэманстравана аварыйна-выратавальная тэхніка, і абсталяванне падраздзялення МНС, дзе кожны жадаючы мог пабываць у ролі выратавальніка, прымерыўшы спецвопратку і пасядзеўшы у кабіне машыны, а таксама атрымаць важныя парады ад работнікаў МНС.

Кожны ўдзельнік мог паўдзельнічаць у конкурсах, дзе ў гульнявой форме вырашаліся розныя сітуацыйныя задачы па правілах паводзін пры пажары, правілах эвакуацыі. Малышы складвалі пазлы з героямі мультфільма «Чароўная кніга МНС», вучыліся выклікаць па нумары службы выратавання МНС, у выпадку надзвычайнай сітуацыі і многае іншае. Супрацоўнікі МНС правялі прафілактычную гутарку з бацькамі і яшчэ раз нагадалі ім пра забарону пакідання дзяцей без нагляду.

Пры ўдзеле ў конкурсах і віктарынах хлопцы не толькі атрымлівалі зарад добрага настрою, але і веды, і навыкі, неабходныя для ўласнай бяспекі.

К. КУРЭЦ,

інспектар СПiВО РАНС.