predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

З 25 па 30 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Агульнымі намаганнямі спынім гвалт!»

25.11.2021

З 25 па 30 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Агульнымі намаганнямі спынім гвалт!»

Мэтай акцыі з'яўляецца прафілактыка правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку якія ўчыняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін і ў стане алкагольнага ап'янення.

Адна з найважнейшых задач - прафілактыка правапарушэнняў у сямейна-бытавой сферы. У гэтых мэтах з прыцягненнем участковых інспектараў міліцыі, супрацоўнікаў інспекцый па справах непаўналетніх, псіхіятраў-нарколагаў рэгулярна праводзяцца назіральныя камісіі, сумесныя рэйды па месцы жыхарства нядобранадзейных сем'яў, у якіх бацькі, якія злоўжываюць алкаголем, учыняюць скандалы.

Калі вы падвяргаецеся фізічнаму, псіхічнаму або сэксуальнаму гвалту, можаце звярнуцца за дапамогай (псіхалагічнай, юрыдычнай, матэрыяльнай, у прадастаўленні жылля для часовага знаходжання і інш.):

- у раённы аддзел унутраных спраў па адрасе: пл. 1-га Мая, д. 6, альбо па тэлефонах: 4-12-02, (8-029) 297-88-68 (МТС) або 102;

- у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна па адрасе: вул. 17 Верасня, 12 альбо па нумары 6-20-40.

В. Малыш, старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.