Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
24.05.2021
Яго галоўная мэта - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
За мінулы перыяд 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У маі мінулага года было зарэгістравана 8 ДТЗ з удзелам дзяцей.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей. У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйпаказанага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
Паважаныя бацькі! Пастаянна нагадвайце сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб іх захаванне ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы.
Памятаеце, што пры паездцы ў аўтамабілі дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаваннi, падыходзячым ім па вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае прыстасаванне і рэмень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш, чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.
Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі, а проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.
У. Міласэрдаў, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.