Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
24.11.2021
Зімовыя шыны - бяспека для машыны. Пад такім дэвізам з 25 лістапада і па 5 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю, накіраваную на папярэджанне ДТЗ у зімовы перыяд і прапаганду выкарыстання зімовых шын.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя паклапаціцца аб замене летняй гумы на зімовую, а таксама ўлічваць зменныя ўмовы надвор'я.
ДАІ нагадвае вадзіцелям, што з 1 снежня і па 1 сакавіка транспартны сродак павінен быць абавязкова абсталяваны зімовымі шынамі. За парушэнне гэтага патрабавання правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.5 арт.18.22 КоАП РБ у выглядзе папярэджання або штрафу 0,5 б.в.
Варта таксама перабудавацца на зімовы стыль кіравання: выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам стану дарожнага пакрыцця, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў.
С. Шышковіч, старшы інспектар па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС