Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.11.2021
З 20 па 25 лістапада 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці будзе праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай «Дзяржтэхагляд», накіраваных, у першую чаргу, на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне тэхнічнай няспраўнасці транспартных сродкаў.
Падчас правядзення дадзенай акцыі, супрацоўнікамі ДАІ будуць арганізаваны сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў УП «Белтэхагляд» па выяўленні фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, пры гэтым асаблівая увага будзе надавацца тэхнічнаму стану транспартных сродкаў, належачых юрыдычным асобам (індывідуальным прадпрымальнікам).
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх аўтаўладальнікаў! Больш адказна стаўцеся да падтрымання свайго транспарту ў спраўным стане.
ДАІ нагадвае!
У адпаведнасці з ч. 4 арт. 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія кіруюць транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху альбо якi не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года штраф складзе ад 2 да 5 базавых велічынь.
В. Міласэрдаў, начальнік аддзялення ДАІ РАУС