Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.02.2022
Супрацоўнікі ДАІ Віцебскай вобласці з 17 па 20 лютага праводзяць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, а таксама не маюць права кіравання. У названы перыяд будуць праведзены прафілактычныя адпрацоўкі населеных пунктаў, аўтамабільных дарог агульнага карыстання, накіраваныя на папярэджанне парушэнняў Правілаў дарожнага руху
Адказнасць за нецвярозае кіраванне вельмі вялікая. Штраф прымяняецца ў залежнасці ад канцэнтрацыі спірту ў крыві ці яго пароў у выдыхаемым паветры. Калі ў парушальніка да 0,8 праміле, то яму пагражае 100 базавых велічыняў, з пазбаўленнем права займацца вызначанай дзейнасцю тэрмінам на 3 гады. Звыш 0,8 праміле абярнуцца штрафам у 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў. Гэты памер штрафу ўстаноўлены і за адмову ад праходжання агляду на прадмет стану алкагольнага ці наркатычнага ап'янення.
Калі Вам сталі вядомы выпадкі, калі кіроўца садзіцца за руль у стане алкагольнага ап'янення або нецвярозы пешаход знаходзіцца на праезнай частцы, паведаміце аб гэтым у найбліжэйшае падраздзяленне міліцыі ці па тэлефоне 102.