predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

З 17 па 18 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Праяві ўзаемаразуменне!»

16.03.2022

З 17 па 18 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Праяві ўзаемаразуменне!»

Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе, што з 17 па 18 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Праяві ўзаемаразуменне!». Гэта мерапрыемства накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

У рамках дадзеных мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе звернута ўвага на выкананне правілаў дарожнага рухі пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі коннага транспарту, а таксама кіроўцамі пры праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вам:

1) перш чым перайсці праезную частку дарогі, пешаход абавязаны пераканаецца, што выхад на праезную частку бяспечны, а вадзіцель пры пад'ездзе да пешаходнага перахода абавязаны знізіць хуткасць і рухацца так, каб у выпадку з'яўлення пешаходаў мог спыніцца і даць ім перавагу ў руху;

2) пешаход павінен рухацца па тратуары або абочыне, а ў выпадку адсутнасці іх па краі праезнай часткі дарогі не далей за адзiн метр. Пры гэтым пешаход павінен рухацца насустрач руху транспартных сродкаў;

3) у цёмны час сутак пешаход абавязаны пазначыць сябе святлоадбіўным элементам;

4) ровар павінен быць абсталяваны святловяртальнікамі белага колеру спераду, чырвонага колеру - ззаду, аранжавага колеры збоку, а таксама люстэркам задняга вiду і гукавым сігналам. У цёмны час сутак веласіпедыст павінен быць у камізэльцы павышанай бачнасці.

Пры выяўленні пешаходаў і веласіпедыстаў, якія знаходзяцца на праезнай частцы і сваімі паводзінамі ствараюць пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, неабходна паведаміць аб гэтым у органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102, 41202 ці 8-029-327-33-02. У выпадку непрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на не рэгулюемых пешаходных пераходах, грамадзяне могуць падаць у падраздзяленні ДАІ відэафайлы з відэарэгістратараў якія зафіксавалі факт правапарушэння, з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці.

А. МІКАЛАЕЎ, начальнік Шаркаўшчынскага РАУС.