Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.11.2020
З 16 па 20 лістапада 2020 года аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб'яднання «БРСМ» праводзіць фотаконкурс «AppleСity». У ім могуць прыняць удзел усе арганізацыі раёна, а таксама краіны-партнёры па міжнародным супрацоўніцтве.
Мэта фотаконкурсу - прасоўванне брэнда гарпасёлка (яблык), таксама прасоўванне групы ў сацыяльнай сетцы ВК «Моладзь Шаркаўшчыны», профілю ў Instagram, тэлеграм канала «Шаркаўшчына за Беларусь».
Пры вызначэнні лепшых работ журы будзе ўлічваць наступныя крытэрыі: фатаграфія павінна быць зроблена ў сваёй арганізацыі, са сваім працоўным калектывам (не менш за 5 чалавек), у кадры павінен быць абавязкова бачны брэнд - яблык, вітаецца крэатыўны падыход да здымкі і кампазіцыйнае рашэнне. Прымаецца толькі адзін лепшы здымак ад арганізацыі на электронны адрас rk_shr@mail.ru.
Для пераможцаў «AppleСity» прадугледжаны сертыфікаты ўдзельніка, памятныя прызы і граматы.
Алена Ананіч.