predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

З 11 па 18 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!»

11.08.2021

З 11 па 18 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!»

З 11 па 18 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму пад назвай «Беражыце дзяцей!».

У студзені-ліпені 2021 года ў рэспубліцы адзначаны рост колькасці ДТЗ. Неспрыяльная абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам склалася і на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Большасць пацярпелых у ДТЗ дзяцей з'яўляліся пасажырамі. Пры гэтым кожны другі непаўнагадовы пасажыр перавозіўся з парушэннем устаноўленых правілаў. Перыяд заканчэння летніх школьных канікул традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі дзяцей на дарозе. Адной з асноўных такіх рызык з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозак дзяцей з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі. Не менш важнай акалічнасцю з'яўляецца страта за час летніх канікул дзецьмі навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах інтэнсіўнасці руху аўтатранспарту.

У сувязі з чым супрацоўнікам ДАІ трэба будзе ў чарговы раз нагадаць вадзіцелям, дзецям і іх бацькам аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху, а таксама аб адказнасці за іх парушэнне.

Iнспектарамi ДПС пры нясенні службы асаблівая ўвага будзе звернута на правілы перавозкі дзяцей у транспартных сродках, на перамяшчэнне дзяцей паблізу ўстаноў адукацыі, а таксама на недахопы ў змесце вулічна-дарожнай сеткі і тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў перавозкі пасажыраў або грузаў - цягне накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.

І. Ганебны, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС