predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

"Яблычны фэст" у Шаркаўшчыне - смачна, весела, па-беларуску!

12.08.2025

"Яблычны фэст" у Шаркаўшчыне - смачна, весела, па-беларуску!

16 жніўня 2025 года ў г. п. Шаркаўшчына на мосце праз раку Дзісна (ад вул. Энгельса да вул. Маякоўскага) вас чакаюць 50+ гандлёвых кропак з самымі смачнымі і цікавымі таварамі:

  • Свежыя прадукты ад беларускіх вытворцаў;
  • Гарачая ежа (вашы любімыя шашлыкі, куры-грыль, піцы і бліны!);
  • Унікальныя вырабы ад рамеснікаў і аграэкасядзіб;
  • Салодкія радасці - паветраны папкорн і пухнатая салодкая вата!

На пляцоўцы "Паазерскі кірмаш" знойдзецца ўсё: ад хатняга мёду да сувеніраў ручной работы!

Дзецям - атракцыёны, гульні і весялосць на плошчы Леніна (каля "Універмага" і крамы "Крыніца") і на вул. Маякоўскага (каля пошты і банка).

Гэта будзе дзень, поўны:

  • Смаку - спрабуйце, купляйце, прынасіце дадому!
  • Весялосці - музыка, танцы, выдатны настрой!
  • Фота - прыгожыя месцы і стравы, якія варта захаваць у Instagram!

Запрашаем усіх - будзе цікава, смачна і па-хатняму!