predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Выпускны баль адбыўся ў навучэнцаў Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў

30.05.2023

Выпускны баль адбыўся ў навучэнцаў Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў

У раённым Цэнтры культуры 28 мая адбыўся справаздачны канцэрт Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Навучэнцы шматлікіх аддзяленняў ДШМ прадэманстравалі ўсё тое, што яны спасціглі за мінулы год. На працягу трох гадзін хлопцы спявалі і танчылі, гралі на разнастайных музычных інструментах, а ў танцавальнай зале была разгорнута выстава малюнкаў навучэнцаў мастацкага аддзялення.

26 выпускнікоў у гэты дзень развіталіся з любімай навучальнай установай. Шмат цёплых слоў гучала з вуснаў учорашніх вучняў у адрас сваіх педагогаў. На ўрачыстасці прысутнічалі бацькі і сябры вучняў, іх родныя і знаёмыя. Дырэктар ДУА «Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў» Жанна Русак уручыла лепшым навучэнцам граматы за паспяховую вучобу, а выпускнікам - пасведчанні аб заканчэнні навучальнай установы.