predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Восеньскія кірмашы ў Шаркаўшчыне

13.09.2021

Восеньскія кірмашы ў Шаркаўшчыне

У гэтым годзе надвор'е ўнесла свае карэктывы: у маі лілі дажджы, ліпень - падарыў нам анамальную спякоту... Ці варта казаць, што ў шматлікіх шаркаўчан мала што ўрадзіла на прысядзібных участках і гародах. А што рабіць тым, хто не саджаў зусім нічога?

У мэтах забеспячэння выканання паказчыка па тэмпе рознічнага тавараабароту, задавальнення пакупніцкага попыту на бульбу, плодаагароднінную прадукцыю і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю, паводле распараджэння, падпісанага старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Ламака, у восеньскіх кірмашах бяруць удзел фізічныя асобы і фермерскія гаспадаркі. 11 верасня на аўтамабільнай стаянцы каля гасцініцы з раніцы разгарнуўся кірмашовы гандаль па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі. У прыватнасці, арганізацыямі і сельгаспрадпрыемствамі раёна быў арганізаваны продаж бульбы, капусты, морквы, буракоў, саджанцаў і іншых тавараў народнага спажывання.

Запрашаем шаркаўчан, а таксама жыхароў раёна наведаць кірмашы і набыць неабходныя тавары, якія пройдуць 18 і 25 верасня.

Алена Ананіч.