predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванні з 90-гадовым юбілеем прымалі жыхаркі Германавіцкага сельсавета

10.08.2022

Віншаванні з 90-гадовым юбілеем прымалі жыхаркі Германавіцкага сельсавета

У Год гістарычнай памяці важна памятаць імёны тых, хто самааддана працаваў для працвітання роднай беларускай зямлі, на карысць Шаркаўшчынскага раёна. Ветэраны працы знаходзяцца зараз на заслужаным адпачынку, і так трэба своечасова сказаць ім словы падзякі.

У цудоўныя жнівеньскія дні сустрэлі 90-гадовы юбілей дзве жыхаркі Германавіцкага сельскага Савета: Хаданёнак Леангіна Зянонаўна і Філіпёнак Леакадзія Казіміраўна.

Леангіна Зянонаўна, былы жывёлавод калгаса «Свабода», пражывае ў в.Сталіца, а Леакадзія Казіміраўна, якая працавала ў гэтым жа калгасе паляводам, - у суседняй вёсцы Каралёва.

Выдатных жанчын віншавалі са знамянальнай датай і жадалі доўгіх, шчаслівых гадоў жыцця работнікі Сталіцкага сельскага клуба Таццяна Баскірская і Алена Бабаева. Выконваючая абавязкі намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ААТ «Княж», член першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Бохан таксама далучылася да цёплых віншаванняў.