predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванне з Днём маці

14.10.2020

Віншаванне з Днём маці

Дарагія жанчыны Шаркаўшчынскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём маці!

Гэта светлае і цудоўнае свята мы адзначаем з асаблівым пачуццём удзячнасці вялікай матчынай працы - выхаванню дзяцей, захаванню хатняга ачага, умацаванню сямейных традыцый. Даць дзецям жыццё і выгадаваць іх сапраўднымі людзьмі - гэта святая і высакародная місія для кожнай жанчыны.

Мама - самы дарагі чалавек для кожнага з нас з першых хвілін жыцця, наш першы настаўнік, мудры дарадца і адданы сябар. Матчына цяпло, любоў і вера з'яўляюцца для нас падтрымкай у любым узросце, а клопат і мудрасць дапамагаюць спраўляцца з цяжкасцямі і дабівацца поспехаў.

Хай для вас, дарагія нашы мамы, гучаць толькі самыя добрыя пажаданні і цёплыя слова.
Жадаем вам вялікага шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і спаўнення ўсіх жаданняў. Няхай ваша самаадданасць, цярпенне і праца на карысць сем'яў вернуцца клопатам і ўдзячнасцю вашых дзяцей і ўсяго грамадства.

Д.М.Ламака,
старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта

В.С.Шпец,
старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў