Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.02.2022
Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне воінам-інтэрнацыяналістам з нагоды 33-й гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане!
Віншуем вас з 33-й гадавінай з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана!
15 лютага - дзень памяці ўсіх загінуўшых у лакальных канфліктах, выражэнне глыбокай павагі і падзякі ўсім, хто вярнуўся дадому.
У падчас баявых дзеянняў на тэрыторыі Афганістана вы прадэманстравалі бясстрашнасць, стойкасць, высокае ваеннае майстэрства, вернасць таварыству і воінскаму сяброўству.
Пазнаючы мінулае, улічваючы новыя ўрокі гісторыі, адрасуем нашым паважаным воінам-інтэрнацыяналістам вялізныя словы падзякі за ўклад у развіццё Шаркаўшчынскага раёна, за ўдзел у патрыятычным выхаванні маладога пакалення. Вы годна працягваеце слаўныя баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вашы жыццёвыя прынцыпы, вернасць салдацкаму абавязку, сіла духу і надалей служаць маральным арыенцірам для сучаснай моладзі.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, энергіі, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец