predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём жанчын

04.03.2022

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём жанчын

Паважаныя жанчыны!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём жанчын!

Выдатна, што адзін з першых вясновых дзён прысвечаны вам, нашым каханым. Ваша мудрасць ахоўвае хатні ачаг і вучыць кіраваць працоўнымі калектывамі. Ваша цярпенне дапамагае пераносіць нягодыў паўсядзённым жыцці, а дабрыня - выхоўваць дзяцей і ўнукаў.

Мы ганарымся вашымі талентамі і поспехамі, захапляемся непаўторнай жаноцкасцю і шчырай абаяльнасцю, энергіяй і працавітасцю.

Мы любім вас у смутку і радасці, вы - наша надзея і апора. Прыміце нашу шчырую падзяку за ўсё, што робіцца вашымі клапатлівымі і ўмелымі рукамі.

Дарагія жанчыны! Няхай памнажаецца шчасцем ваша жыццё, любіце і будзьце любімыя! Здароўя вам, сямейнай утульнасці, дабрабыту, добрага настрою на доўгія гады!

 

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

 

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

 

 

В.С.Шпец