Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.03.2021
Паважаныя жанчыны!
Сардэчна віншуем вас са святам, якое прыходзіць да нас з першым днём вясны як сімвал адраджэння прыроды, урачыстасці прыгажосці і дабра, - з Днём жанчын!
8 Сакавіка ў нашай краіне адзначаюць з асаблівай цеплынёй. Яно напоўнена падарункамі і кветкамі, самымі добрымі пачуццямі да нашых мам, жонак, дачок, калег па працы - да ўсіх блізкім нашаму сэрцу жанчын.
Бо менавіта вы дорыце жыццё, саграваючы сваёй любоўю, падтрымкай і клопатам. Вы з'яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і перадаеце іх падрастаючаму пакаленню. Толькі вы ведаеце, колькі сіл забіраюць штодзённыя матчыны клопаты і перажыванні. І з гонарам, незвычайным цярпеннем і самааддачай прысвячаеце сябе гэтаму вялікаму прызначэнню.
Дзякуй вам, нашы дарагія, за жыццёвую мудрасць, працавітасць, прафесіяналізм. Дзякуй за сучаснасць і будучыню роднай Беларусі, якую мы бачым у нашых дзецях. Хай яны заўсёды будуць здаровыя і саграваюць вашы любячыя матчыны сэрца сваімі шчаслівымі ўсмешкамі.
Мілыя жанчыны! Хай надыходзячая вясна прынясе вам радасць і ўдачу! Хай збудуцца ўсе вашыя мары! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, любові, моцнага здароўя і дабрабыту!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец