Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
07.05.2021
Паважаныя шаркаўчане!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!
Усё далей у гісторыю сыходзіць трыумфальны май 1945 года, але ў народнай памяці назаўсёды застануцца мужнасць і стойкасць герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія знішчылі фашызм, падарылі будучым пакаленням радасць мірнага жыцця.
У нашай краіне няма ніводнай сям'і, якой бы не кранула вайна, ніводнага дома, у якім бы не захоўвалі светлую памяць аб родных, якія не вярнуліся з палёў жорсткіх бітваў.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад светлай памяццю байцоў, якія аддалі свае жыцці дзеля незалежнасці нашай краіны, дзеля будучыні. Мы дзякуем прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія вынеслі нягоды і пазбаўленні страшнай вайны.
Гістарычная памяць аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне павінна быць тым падмуркам, які стане асновай нашай гонару. Асновай, якая дазваляе аб'ядноўваць усе пакаленні беларускіх грамадзян. Наш святы абавязак - абараніць памяць пра тую вайну, не дазволіць гэтаму святу згубіць сваё сапраўднае патрыятычнае значэнне.
Вельмі сімвалічным з'яўляецца той факт, што ў гэтым годзе, калі наша краіна адчувае ціск як з боку ўнутраных, так і знешніх нядобразычліўцаў, святое свята Дзень Перамогі мы адначасова адзначаем з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Хай галоўныя нацыянальныя сімвалы краіны стануць для кожнага з нас увасабленнем нашых агульных перамог і дасягненняў, нададуць упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Дарагія сябры! У гэты ўрачысты дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця. Хай неба над нашай Радзімай будзе чыстым і мірным!
Са святам!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага савета дэпутатаў В.С.Шпец