predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём сям'і

15.05.2021

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём сям'і

Паважаныя шаркаўчане!

Шчыра віншуем вас са святам - Днём сям'і!

Самым галоўным у жыцці чалавека з'яўляюцца сям'я, каханне, вернасць, клопат. Родныя і блізкія людзі напаўняюць кожную хвіліну нашага жыцця сэнсам, а смех дзіцяці для нас - бясцэнны дар, дзеля якога стараемся зрабіць будучыню светлай і радаснай.

Моцны сямейны саюз, у якім ёсць паразуменне, гатоўнасць разам пераадольваць цяжкасці, з'яўляецца надзейнай апорай для чалавека ў любым узросце. Менавіта ў сям'і выхоўваецца павага адзін да аднаго, ад старэйшых да малодшых перадаюцца духоўныя і культурныя традыцыі.

Таму падтрымка і ўмацаванне інстытута сям'і, павышэнне яе сацыяльнай абароненасці, ахова здароўя маці і дзіцяці, стварэнне ўмоў для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі палітыкі нашай дзяржавы.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем шчасця і дабрабыту бацькам, шматдзетным сем'ям, шлюбных парам з шматгадовым стажам сямейнага жыцця, а таксама маладым і тым, хто яшчэ толькі збіраецца стварыць сваю сям'ю! Дарыце кожны дзень дарагім вам людзям словы падтрымкі, любові і пяшчоты!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага савета дэпутатаў В.С.Шпец