Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.11.2021
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі, працаўнікі перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу і ветэраны галіны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
З найглыбокай павагай і ўдзячнасцю звяртаемся да ўсіх, хто працуе на зямлі, укладвае майстэрства, вопыт і талент у развіццё аграпрамысловага комплексу, упарта працуе на карысць нашага раёна. Сялянская праца патрабуе ад чалавека поўнай аддачы, зацятасці, умення працаваць на далягляд. У цяперашні час, ва ўмовах напружанай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце, мы ўсё больш усведамляем, што сельская гаспадарка і перапрацоўчая прамысловасць - важнейшыя галіны эканомікі краіны, аснова жыцця і здароўя яе жыхароў. Які б тэхнічны прагрэс не крочыў па планеце, без прадуктаў харчавання, вырашчаных на зямлі, нават самаму сучаснаму чалавеку, не пражыць.
Сёлета складаныя ўмовы надвор'я сталі для ўсіх нас новай праверкай на трываласць. Але вы прайшлі яе годна, чарговы раз даказаўшы, што сельская гаспадарка - доля стойкіх і моцных людзей, здольных самааддана працаваць і дасягаць вынікаў у любых сітуацыях.
Дзякуючы вашым умелым і клапатлівым рукам у нашых дамах смачна пахне свежым хлебам, прылаўкі харчовых крам поўны, а непаўторны смак беларускіх прадуктаў стаў візітнай карткай нашай рэспублікі.
У гэты святочны дзень выказваем словы падзякі нашым шаноўным ветэранам галіны за жыццёвую мудрасць і досвед, за захаванне традыцый і адраджэнне працоўных дынастый на сяле.
Дарагія сябры! Велізарнае вам дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце памнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай на балазе роднага края. Жадаем невычэрпнай энергіі, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, добрага здароўя, дабрабыту і поспеху ў самых смелых пачынаннях!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
В.С.Шпец