predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2021

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя шаркаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў нашу гісторыю яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад акупантаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Айчыны.

Мы з удзячнасцю ўспамінаем пакаленне, мужна перажыўшае Вялікую Айчынную вайну, і гаворым дзякуй за ўтульнасць і дабрабыт у нашых дамах, за важкую матэрыяльную і духоўную спадчыну, спакой на нашай беларускай зямлі.

Беларусь - гэта мы, яе грамадзяне, усе тыя, хто сваёй працай, ідэямі, імкненнямі і верай з дня ў дзень прымнажае славу дзяржавы, натхняе землякоў на добрыя справы, з'яўляецца сапраўдным патрыётам сваёй краіны.

Разам мы - сіла! Разам мы - гарантыя ўпэўненай будучыні нашай Радзімы! Разам мы пройдзем гэты шлях, разам выстаім перад тварам любых выпрабаванняў і станем яшчэ мацней!

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і плённай працы на карысць любімай Айчыны. І хай у нашым небе грымяць толькі святочныя салюты, а ў жыцці нас сустракаюць кветкі і ўсмешкі сяброў!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

 

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

 

 

В.С.Шпец