Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.03.2022
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём міліцыі!
Гэты знамянальны дзень аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, яе бяспекі, хто сваёй стваральнай працай умацоўвае моц і аўтарытэт нашай Радзімы.
Выказваем вам, людзям у форме, вялікую падзяку за высокі прафесіяналізм і самаахвярнасць, якія вы праяўляеце ў сваёй паўсядзённай працы, за ўвагу і спачуванне - бо менавіта да вас звяртаюцца людзі па дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны жыцця.
Асобыя словы віншаванняў гучаць у адрас ветэранаў органаў унутраных спраў, мудрасць і неацэнны досвед якіх былі і застаюцца надзейнай падмогай у няпростай справе падрыхтоўкі маладых супрацоўнікаў.
Дарагія сябры! Ад усяго сэрцы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у вашай нялёгкай службе, міру і шчасця у вашых сем'ях!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С.Шпец