Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.11.2022
Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну памяці некалькім пакаленням, якія стварылі нашу дзяржаву, сваёй працай умацавалі яе, абаранілі ў гады ваеннага ліхалецця, унеслі важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый галоўныя фактары кансалідацыі нашага беларускага грамадства.
Дарагія сябры! Няхай гэты дзень дасць магчымасць кожнаму з нас яшчэ раз задумацца аб гістарычным мінулым і аб будучыні нашай краіны, дапаможа жыць усім на роднай зямлі ва ўзаемапавазе і згодзе.
Жадаем вам натхнення і мэтанакіраванасці, удачы і поспеху, творчай энергіі і бадзёрасці духу.
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
В.С. Шпец