predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2022

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя шаркаўчане!

Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Асноўны Закон краіны, які быў прыняты на нядаўна адбыўшымся рэспубліканскім рэферэндуме, засяродзіў у сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыў прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівых адносін да традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа. Для кожнага з нас Асноўны Закон краіны - гарант правоў і свабод, абшар для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С.Шпец