predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2021

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя шаркаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

У агульнай гісторыі нашых краін ёсць нямала слаўных дат. Але гэты дзень у сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Дзяржаўнае свята, якое ўжо больш за два дзесяцігоддзі традыцыйна адзначаецца 2 красавіка, з'яўляецца сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, праверанай часам праўдзівай дружбы і ўзаемнай падтрымкі славянскіх народаў.

Адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці, актыўнае развіццё палітычных, эканамічных і гандлёвых сувязяў складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання нашага партнёрства.

Выказваем упэўненасць, што мы і надалей застанемся верныя добрасуседскім адносінам, а наша эфектыўнае супрацоўніцтва адкрые новыя перспектывы інтэграцыйным працэсам і будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх сувязей.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, выгоды, дабра і згоды, мірнага неба, стваральнай працы і дабрабыту!

З павагай,

Д.М.Ламака, старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

В.С.Шпец, старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў