Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.02.2021
Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага ў гісторыі нашай краіны - гэта асаблівы дзень, калі ўсе мы па традыцыі ўшаноўваем абаронцаў Айчыны, з удзячнасцю ўспамінаем ратныя подзвігі ў славу роднай зямлі, аддаём даніну павагі воінам і ветэранам.
Свой уклад у абарону Радзімы ўносілі і ўносяць нашы землякі. Мы памятаем і ганарымся тымі, хто змагаўся на фронце і працаваў у тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ўдзячныя тым, хто абараняў і абараняе межы нашай краіны, хто сёння праходзіць нялёгкую вайсковую службу ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, праяўляючы гонар і годнасць, доблесць і адвагу.
Дарагія сябры! Хай гонар за сваіх землякоў, павага да іх баявых і працоўных подзвігаў, пачуццё любові да Радзімы, да свайго роднага Шаркаўшчынскага раёна будуць у сэрцы кожнага з нас! Жадаем вам дабра і міру, дабрабыту і шчасця!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец