Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
30.11.2020
З мэтай прафілактыкі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавiрусам COVID-19, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям і інвалідам, якія знаходзяцца ў групе асаблівай рызыкі, рэкамендавана мінімізаваць наведванне месцаў масавага збору людзей. У сувязі з гэтым валанцёры раённага аб'яднання Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа арганізавалі дастаўку прадуктаў харчавання, тавараў першай неабходнасці і лекаў, а таксама рэцэптаў на неабходныя медпрэпараты. Для гэтага пацыентам з хранічнымі захворваннямі, якія маюць патрэбу ў рэцэптах на лекі для пастаяннага прыёму, раней прызначаных лекарам, трэба патэлефанаваць у рэгістратуру паліклінікі і пакінуць свае кантакты. З імі звяжацца медработнік, які арганізуе выпіску і дастаўку рэцэптаў на дом.
У нашым раёне ў склад валанцёрскай групы ўваходзяць сацыяльныя работнікі, а таксама валанцёры раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і БРСМ. Звярнуўшыся ў ТЦСАН, адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды па тэлефоне пакідаюць заяўку. Пасля гэтага іх наведвае валанцёр, які ўдакладняе пералік неабходных тавараў або лекаў, атрымлівае ў звярнуўшагася грамадзяніна грашовыя сродкі на куплю тавараў. Затым усё дастаўляецца валанцёрамі заяўніку на дом.
Неабходна адзначыць, што ўсе валанцёры прайшлі інструктаж і пастаянна правяраюць тэмпературу. Пры сабе ў іх ёсць сродкі індывідуальнай абароны і дэзінфікуючыя прыналежнасці.
У гэты раз карэспандэнт раённай газеты заспела валанцёраў з ліку малодшага медперсаналу Шаркаўшчынскай ЦРБ Л.І. Рэдзiка, О.О. Туронак і О.Ф. Абрамчык ў кабінеце ўрача агульнай практыкі А.Н. Шашок, дзе малады лекар выпісвала рэцэпты шаркаўчанам.
- Маленькай дапамогі не бывае, - адзначылі валанцёры. - Кожны візіт да пажылога чалавека - вялікі ўклад у барацьбу з каранавiруснай інфекцыяй. Акрамя таго, мы пастаянна нагадваем грамадзянам простыя парады «Як абараніць сябе ад каранавiруснай інфекцыі COVID-19».
Алена Ананіч.