Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.05.2020
Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рамках акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» правялі ва ўсіх рэгіёнах і абласным цэнтры «Тыдзень дабра». Актывісты райкама ГА «БРСМ» валанцёрскага атрада «Добрае Сэрца» таксама прынялі ў ёй удзел.
Валанцёры з атрада імя П. А. Балая аказалі дапамогу ў навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі Івану Іванавічу Собалю, які пражывае ў аграгарадку Вялікае Сяло.
Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Міхаіл Пугаўка растлумачыў, што галоўная задача маладзёжнай ініцыятывы - прыцягнуць увагу юнакоў і дзяўчат да праблем пажылых людзей, каб падарыць ім часцінку свайго цяпла і зрабіць навакольны свет дабрэй і лепш. Для гэтага хлопцы арганізавалі мерапрыемствы па аказанні дапамогі самотна пражываючым пажылым людзям.
Звярнуцца па дапамогу да добраахвотнікаў саюза моладзі шаркаўчане могуць у буднія дні па тэлефоне гарачай лініі 6-21-56.
Алена Ананіч.