predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Вакцынацыя ад каранавiруса - гэта клопат не толькі пра сябе

21.10.2021

Вакцынацыя ад каранавiруса - гэта клопат не толькі пра сябе

Цяпер па ўсёй краіне назіраецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19. Медыцынскія работнікі і навукоўцы кажуць пра вакцынацыю, як аб адзіным, простым і самым эфектыўным спосабе барацьбы з COVID. На жаль, не ўсе да іх прыслухоўваюцца.

Між тым, ёсць тыя, хто ўжо прыняў сваё рашэнне на карысць вакцынацыі. Сярод іх - і першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская. Пасля вакцынацыі маладзёжны лідэр падзялілася сваім меркаваннем:

- Вакцынавалася, каб унесці свой уклад у барацьбу з распаўсюджваннем каранавiруснай інфекцыі. У мінулым годзе ў лёгкай форме перанесла COVID-19. У гэтым, убачыўшы, што чацвёртая хваля значна агрэсіўней папярэдніх, не стала рызыкаваць. Вакцынавалася кітайскай інактывіраванай вакцынай «Vero Cell» кампаніі Sinopharm. Добра разумею, што рызыку павелічэння захворвання можна знізіць дзякуючы вакцынацыі. Вядома, не варта забываць і аб сацыяльным дыстанцыяваннi і абавязковым масачным рэжыме. Спадзяюся, што мой асабісты прыклад пакажа шаркаўшчынскай моладзі, што вакцынацыі не варта баяцца. Не верце рознага роду чуткам - нічога страшнага ў гэтым няма! Вакцынуйцеся! Беражыце сябе!

Алена Ананіч