predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчынскім раёне пачаў работу перасоўны медыцынскі комплекс

10.11.2025

У Шаркаўшчынскім раёне пачаў работу перасоўны медыцынскі комплекс

УАЗ "Шаркаўшчынская ЦРБ" атрымала новы мабільны фельчарска-акушэрскі пункт (ФАП). Перасоўны медыцынскі комплекс, створаны на базе аўтамабіля МАЗ, уяўляе сабой паўнавартасны дыягнастычны і лячэбны кабінет на колах. Ён абсталяваны асобным працэдурным памяшканнем, электракардыёграфам, халадзільнікам для захоўвання медыкаментаў і вакцын, а таксама аўтаномным генератарам для бесперабойнай работы.

Асноўная задача мабільнага ФАПа - забяспечыць рэгулярныя выезды медыцынскіх брыгад у аддаленыя вёскі і аграгарадкі, дзе адсутнічаюць стацыянарныя пункты. Гэта дазволіць праводзіць прыём пацыентаў, дыспансерызацыю, вакцынацыю і назіранне за людзьмі з хранічнымі захворваннямі непасрэдна на месцах.

Мабільны ФАП асабліва важны для пажылых жыхароў, якім па стане здароўя складана дабрацца да раённай бальніцы. Ён таксама будзе абслугоўваць населеныя пункты, дзе няма пастаянных фельчараў, прапаноўваючы, акрамя аглядаў, рэалізацыю медыкаментаў.

- Абсталяванне дазваляе праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, імунапрафілактыку, забор крыві для аналізаў, вымярэнне артэрыяльнага ціску, частаты сардэчных скарачэнняў, тэмпературы, - адзначыла фельчар перасоўнага ФАПа Юлія Апалько. - Дадаткова праводзяцца антрапаметрычныя вымярэнні, вызначэнне ўнутрыглазнага ціску, электракардыяграма, агляд жанчын з узяццем мазкоў, а таксама гігіенічнае выхаванне і кансультацыі па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця. Комплекс таксама здольны аказваць экстранную медыцынскую дапамогу.

Унутраная прастора ФАПа прадумана для камфорту пацыентаў і медыкаў: яна ўключае гардеробную, кабінет для першаснага агляду і дыягнастычных маніпуляцый, а таксама аддзяленне для гінекалагічнага агляду. Сістэма кандыцыянавання забяспечвае камфортную тэмпературу ў любую пару года. Кіраваць гэтай спецыялізаванай тэхнікай будзе кіроўца Уладзімір Хрол.

Жыхары аграгарадка Пялікі сталі першымі, хто ацаніў перавагі мабільнага пункта.