Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.09.2025
Філіялам № 9 ААТ "Белсувязьбуд" праводзіцца мадэрнізацыя тэлефонных сетак у рамках праекта РУП "Белтэлекам": састарэлыя медныя лініі сувязі змяняюцца на высакахуткасныя валаконна-аптычныя лініі GPON.
— Пераход на тэхналогію GPON забяспечыць абанентам істотна больш высокую хуткасць перадачы дадзеных, дазваляючы камфортна карыстацца інтэрнэтам, IP-тэлебачаннем і іншымі лічбавымі сэрвісамі, — распавёў начальнік Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" Яўген Бялевіч. Плануецца, што хуткасць перадачы дадзеных узрасце шматкроць у параўнанні з існуючымі меднымі лініямі, што забяспечыць якасна новы ўзровень доступу да інфармацыі і камунікацый. На дадзены момант працягваюцца работы па падключэнні жыхароў гарадскога пасёлка. Таксама будуць пачаты работы па будаўніцтве сетак GPON для пераключэння абанентаў вёскі Станіславова. Наступным населеным пунктам стане аграгарадок Буеўшчына.
Для атрымання кансультацыі абаненты могуць звярнуцца па адзіным нумары службы тэхнічнай падтрымкі 123 або наўпрост у офіс продажаў Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі па тэлефонах 6-02-54, 6-02-62.