predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

15.12.2025

У Шаркаўшчыне дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў сацыяльна-педагагічным цэнтры пабывалі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Юрый Васілеўскі і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак.

Госці павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі, пажадалі ім моцнага здароўя і дабрабыту, а таксама ўручылі прысмакі. Хлопцы ў сваю чаргу паднеслі гасцям зробленыя навагоднія сувеніры.

У гэты дзень хлопцы не хавалі захаплення ад атрыманых падарункаў. Можна з упэўненасць сказаць, што разам з пачастункамі выхаванцы атрымалі ад гасцей часцінку цяпла, дабрыні і любові.

Дзяцей чакала займальнае прадстаўленне з удзелам навагодніх персанажаў раённага цэнтра культуры - Дзеда Мароза, Снягуркі, Чабурашкі і бабулькі Шапакляк. Кожнаму дзіцяці Дзядуля Мароз уручыў салодкія падарункі і пажадаў шчаслівага Новага года і Калядаў.

https://www.klich.by/?p=155152