Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
30.12.2021
27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале па спасылцы.
Праект
у друкаваным выглядзе будзе даступны для азнаямлення ў публічных цэнтрах прававой
інфармацыі, якія функцыянуюць на базе абласных і цэнтральных раённых
(гарадскіх) публічных бібліятэк (публічны цэнтр прававой інфармацыі пры Шаркаўшчынскай
цэнтральнай раённай бібліятэцы).
Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі адным з наступных спосабаў:
- па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
- праз электронную форму ( https://sbor.pravo.by/);
- у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».
Каардынацыя работ па зборы водгукаў грамадзян па праекце змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесенаму для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Паступіўшыяматэрыялы будуць абагульняцца і сістэматызавацца.